Атон IV

From Wikipedia, the free encyclopedia

Атон IV
Remove ads

Атон IV (1182 — 1218) — нямецкі кароль, імператар Свяшчэннай рымскай імперыі (12091215).

Хуткія факты кароль Германіі (Рымскі кароль), Каранацыя ...

За ўдзел у вайне супраць Філіпа II Аўгуста, атрымаў графства Пуату і герцагства Аквітанію. Пасля смерці імператара Генрыха VI ён быў процістаўлен вельфскай партыяй Піліпу Швабскаму (1198), але быў пераможаны, хоць яму дапамагалі Англія, Данія і Папа Рымскі, з якім ён 8 чэрвеня 1201 склаў зневажальны Нейскі канкардат. Пасля забойства Піліпа, у 1208, Атон быў прызнаны нямецкім каралём, пераабраны ў Франкфурце, і 4 кастрычніка 1209 каранаваны ў Рыме.

Атон IV не стрымаў дадзеных Папе абяцанняў і заявіў прэтэнзію на вярхоўныя правы над Італіяй, Папа Інакенцій III у лістападзе 1210 адлучыў яго ад царквы і ў 1212 прызнаў Фрыдрыха II Гогенштаўфена законным германскім каралём. Уся паўднёвая Германія пасля гэтага адышла ад Атона. Пераможаны французскім каралём Піліпам II пры Бувіне (1214), Атон павінен быў саступіць суперніку; ён уцёк ў свае спадчынныя землі і адтуль ваяваў яшчэ з дацкім каралём Вальдэмарам і архібіскупам магдэбургскім.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads