Атручэнне даных
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Атручэнне даных — від кібератакі , наўмысная падмена даных, што выкарыстоўваюцца для навучання сістэм штучнага інтэлекту, з мэтай спарадзіць памылкі ў працы сістэмы. Часта выклікана выкарыстаннем публічных і ненадзейных даных з адкрытых крыніц[1].
Існуюць розныя тыпы атручэння даных:
- Падмена разметкі: замена сапраўднай разметкі для невялікага падмноства даных, напрыклад каб мадэль класіфікацыі распазнавала злачынныя і небяспечныя элементы як бяспечныя[1].
- Атручэнне прыкмет: змена прыкмет у даных, каб збіць мадэль. Напрыклад, дадаванне нерэлевантных слоў у апісанне тавару каб заблытаць рэкамендацыйную сістэму[1].
- Ін’екцыя даных: даданне несапраўдных даных у набор для навучання мадэлі. Напрыклад, фабрыкацыя водгукаў для скажэння вынікаў аналізу танальнасці[1].
- Атака праз таемны ход: устаўка сакрэтнага ўзору (таемнага ходу) ў даныя для навучання. Мадэль пачынае паводзіць сябе хібна і небяспечна, калі сутыкаецца з сакрэтным узорам[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads