Афгана-іранскія сутыкненні (2021)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

1 снежня 2021 года на мяжы Афганістана і Ірана адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж іранскімі памежнікамі і Талібанам[1][2].

Хуткія факты Дата, Месца ...

Гісторыя канфлікту

Адносіны паміж Іранам і талібамі не былі добрымі на працягу ўсёй гісторыі. Падчас першага праўлення талібаў у Афганістане з 1996 па 2001 год, 10 іранскіх дыпламатаў у консульстве горада Мазары-Шарыф былі пакараны смерцю баевікамі. Афіцыйны Тэгеран пачаў мабілізацыю, але эскалацыі ўдалося пазбегнуць пры пасярэдніцтве ААН[3].

У 2001 годзе, калі адбылося ўварванне ЗША ў Афганістан, Іран, нягледзячы на складаныя адносіны з Белым домам, супрацоўнічаў з амерыканцамі для барацьбы з талібамі, а іранскі спецназ падтрымліваў Паўночны альянс падчас захопу Герата[4]. Летам 2021 года талібы аднавілі сваю ўладу на фоне сыходу амерыканскай арміі[5].

Remove ads

Сутыкненні

Са слоў неназванага іранскага чыноўніка, сутыкненні пачаліся пасля таго, як баевікі Талібану адкрылі агонь па іранскіх фермерах, якія перасеклі памежную сцяну паміж дзвюма краінамі[6], што прывяло да серыі перастрэлак паміж іранскімі памежнікамі і баевікамі Талібану з ужываннем цяжкай і сярэдняй зброі. Падчас сутыкненняў афганскія баевікі атакавалі памежны пункт Дахраес і захапілі яго разам з некалькімі іншымі пастамі і вайсковай базай на іранскай тэрыторыі. Неўстаноўленая колькасць камбатантаў была забіта з абодвух бакоў падчас сутыкненняў. Падзеі скончыліся на наступны дзень пасля пагаднення бакоў[7].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads