Аханяны
вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аханя́ны[1] (трансліт.: Achaniany, руск.: Охоняны) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Данілавіцкага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размешчана на Навагрудскім узвышшы, за 15 км на ўсход ад Дзятлава, 3 км ад чыг. ст. Наваельня. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па дарозе Дзятлава—Навагрудак.
Галоўная прамалінейная вуліца вёкі забудавана двухбакова драўлянымі сядзібамі. Да яе перпендыкулярна прымыкае больш кароткая прамалінейная вуліца з аднабаковай забудовай.
Каля паўднёва-ўсходняй ускраіны вёскі знаходзіцца Аханянскае радовішча мелу[2]. Паклад у выглядзе асобных блокаў-адорвеняў прымеркаваны да тоўшчы ледавіковай марэны сожскага зледзянення. Агульная плошча блокаў каля 2,5 га.
Remove ads
Гісторыя
У 1878 годзе вёска ў Дварэцкай воласці Слонімскага павета Расійскай імперыі.
У Першую сусветную вайну са жніўня 1915 года да 1918 года тэрыторыя занята германскімі войскамі. Пасля польска-савецкай вайны, з 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Належала да Дварэцкай гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства.
З лістапада 1939 года ў БССР.
Насельніцтва
- 1880 год — 63 чал.
- 1897 год — 154 чал., 19 двароў.
- 1923 год — 180 чал., 31 двор.
- 1940 год — 170 чал., 46 двароў.
- 1996 год — 80 чал., 38 гаспадарак.
- 2015 год — 20 чал., 16 гаспадарак.
- 2019 год — 9 чал.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads