Аўкштайцкае ўзвышша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўкштайцкае ўзвышша
Remove ads

Аўкштайцкае ўзвышша (літ.: Aukštaičių aukštuma) — марэннае ўзвышша на ўсходзе Літвы, частка Балтыйскай грады, знаходзіцца паміж рэкамі Нярыс, Даўгава, Швянтоя і Жэймена, злучаецца са Свянцянскім узвышшам. Найвышэйшы пункт — 247 м.

Thumb
Аўкштайцкі нацыянальны парк

Утварэнне ўзвышша звязана з дзейнасцю апошняга ледавіка, магутнасць адкладаў якога складае 80-150 метраў. Рэльеф узгорысты, на ўчастках, утвораных доннай марэнай, — хвалісты. Гэта самая азёрная частка Літвы: азёры займаюць больш за 6 % паверхні. Усходняя частка складзена пераважна пяскамі і супескамі, цэнтральная і заходняя — супескамі, суглінкамі і глінамі.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads