Аўстралазія (геаграфія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўстралазія (англ.: Australasia) — рэгіён, які ўключае ў сябе Аўстралію, Новую Зеландыю і сумежныя з імі астравы Ціхага акіяна.

Тэрмін быў уведзены Чарльзам дэ Бросесам у Histoire des navigations aux terres australes (1756). Ён выкарыстоўваецца пераважна ў англамоўных краінах, у беларускай мове сустракаецца параўнальна рэдка.
Фізічная геаграфія
Аўстралазія улучае Аўстралійскі мацярык, а таксама Новую Зеландыю, Новую Гвінею і сумежныя астравы на поўнач і ўсход Аўстраліі ў Ціхім акіяне. Тэрмін часам ужываецца да ўсіх тэрыторый размешчаных у Ціхім акіяне паміж экватарам і 47° пд. ш.
Вялікая частка Аўстралазіі размешчана на Інда-Аўстралійскай тэктанічнай пліце. Крайнія астравы размешчаны на Еўраазіяцкай пліце ў паўночна-заходняй частцы Аўстралайзіі і Філіпінскай пліты ў паўночнай частцы.
Remove ads
Антрапалогія
Антраполагі, нягледзячы на разыходжанні ў дэталях, падтрымліваюць тэорыю пра Паўднёва-Азіяцкае паходжанне карэннага насельніцтва Аўстралазіі.
Экалогія
З экалагічнага пункта гледжання Аўстралазія — унікальны рэгіён, у якім існуе мноства рэдкіх раслін і жывёл. У гэтым кантэксце «Аўстралазія» ужываецца ў дачыненні да Аўстраліі, Новай Гвінеі, і сумежных астравоў, уключаючы Інданэзійскія астравы.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads