Аляксандр Мікалаевіч Булыка

беларускі мовазнавец From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Мікалаевіч Булы́ка (нар. 18 сакавіка 1935(1935-03-18)[1], Селішча, Навагрудскае ваяводства) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1981), прафесар, член-карэспандэнт АН Беларусі (1994[4]).

Хуткія факты Аляксандр Мікалаевіч Булыка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся на Навагрудчыне ў вёсцы Селішча ў 1935 годзе. У мясцовай школе атрымаў пачатковую адукацыю, далей вучыўся ў Мольніцкай сямігодцы, затым у Навагрудскім педагагічным вучылішчы. У 1954 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ, пасля заканчэння якога ў 1959—1961 гады працаваў настаўнікам у Асоўскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна, у 1961—1962 гады быў завучам у Воранаўскай школе-інтэрнаце. Член КПСС з 1961 года.

У снежні 1965 года, пасля заканчэння вочнай аспірантуры пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі, Аляксандр Мікалаевіч Булыка залічаны на працу ў інстытут, спачатку быў малодшым, з 1969 года старшым навуковым супрацоўнікам, з 1984 года загадчыкам аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, з 1992 года загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы, з 2008 — яго галоўным навуковым супрацоўнікам.

Член Навуковага савету «Мова і грамадства» аддзялення мовы і літаратуры АН Расіі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры АН Беларусі, член камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненні, член савету экспертаў Беларускага вышэйшага сертыфікацыйнага камітэту, член двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Член рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка»[5].

Дачка Галіна Булыка — беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Галоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфесіянальнай), даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі.

Асноўныя працы

Асабістыя

  • «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970).
  • «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972).
  • «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—18 стст.» (Мінск, 1980).
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993).
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 тамах).
  • «Беларуска-рускі слоўнік для школ», «Руска-беларускі слоўнік для школ», «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (2005).
  • «Вялікі беларуска-рускі слоўнік», «Вялікі руска-беларускі слоўнік» (2019).

У суаўтарстве

Прэміі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads