Арсенцій Мікалаевіч Цецярук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арсенцій Мікалаевіч Цецярук (укр.: Арсеній Тетерук; нар. 2 студзеня 1941, в. Травы (злілася з в. Павіцце), Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар, кампазітар, грамадскі дзеяч украінскай меншасці ў Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
У 1960—1963 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1963—1968 гадах вучыўся на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1968—1969 гадах працаваў выкладчыкам чарчэння, малявання і працы ў СШ г. Брэста. У 1969-87 гадах працаваў у Брэсцкім аддзеле праектнага інстытута Белкааппраект. Быў пастаўлены на пасаду кіраўніка будаўнічага сектара; у 1969 годзе пераведзены на пасаду старэйшага архітэктара групы генплана і вертыкальны планіроўкі; з 1973 года выконваючы абавязкі кіраўніка групы архітэктараў; з 1975 года кіраўніка групы архітэктараў. Працаваў у ДМШ г. Брэста педагогам па малюнку, жывапісу, кампазіцыі. У 1991 годзе яму прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.
Пражывае ў Брэсце на набярэжнай Францішка Скарыны, 28.
Remove ads
Грамадская дзейнасць
Член Саюза архітэктараў СССР з 1990 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі.
Першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Просвіта Берестейщини». Член украінскага педагагічнага саюза «Берегиня». Член праўлення «Украінскага грамадска-культурнага аб’яднання Брэсцкай вобласці».
Творчасць
Аўтар-складальнік спеўніка «Пісні мого села», куды ўвайшлі больш за 40 аўтарскіх і 50 народных песень, якія спяваюцца ў родным сяле на ўкраінскай мове, запісаных ад радні і аднавяскоўцаў. Падрыхтаваны да выпуску спеўнік «Полесью перезвони» — более 40 песень про «найміліше, найдоріжше, кохання до рідного краю» (2013).
Узнагароды
Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Дзяржбуда БССР (1979), БКС і БРК прафсаюза (1980), дыпломам першай ступені Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва (1986), Ганаровымі граматамі Упраўлення культуры Брэсцкага гарвыканкама (2001, 2006), граматай Міністэрства культуры Беларусі, Беларускім дзяржаўным інстытутам праблем культуры (2004), граматамі Генеральнага консульства Украіны ў г. Брэсце (2006, 2007), граматай цэнтральнага праўлення Усеўкраінскага таварыства «Просвіта» імя Т. Шаўчэнкі (1999), граматай «Украінскай сусветнай каардынацыйнай рады» (1992), падзякай Генеральнага консульства ў г. Брэсце (2010), падзякай старшыні Валынскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (2011).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads