БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій

From Wikipedia, the free encyclopedia

БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
Remove ads

БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій — беларуская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова со статусам універсітэта, якая дзейнічала ў Мінску, Гродне і Магілёве ў 1990—2024 гадах.

Хуткія факты БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій (БІП), Заснаваны ...
Remove ads

Кароткая гісторыя БІП[1]

  • Заснаваны ў 1990 годзе як Мінская вышэйшая юрыдычная школа Саюза юрыстаў БССР.
  • У 1991 годзе ператвораны ў Беларускі інстытут правазнаўства (БІП)
  • У 1993—1994 гг. заснаваны філіялы ў Магілёве, Гродне і Баранавічах[2]
  • У 1995 г. заснаваны Беларускі тэхнікум бізнеса і права (сярэдняй спецыяльнай установы пры БІП).
  • У 1996 г. адкрылася аспірантура
  • У 1997 г. створаны эканоміка-прававы факультэт і факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ФПК)
  • У 1998 г. створаны Цэнтр прафарыентацыйнай працы і даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
  • У 2000 г. адкрыты новы корпус БІП ў Магілёве.
  • У 2001 г. на правах факультэта БІП створана Польская вышэйшая гуманітарная школа.
  • У 2002 г. створаны Цэнтр дыстанцыйнага навучання
  • У 2005 г. пачаў выдавацца часопіс «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні».
  • У 2006 г. ліквідавана Польская вышэйшая гуманітарная школа, на яе базе заснаваны факультэт псіхалогіі і паліталогіі
  • У 2008 г. створаны факультэт міжнароднага права і юрыдычнай псіхалогіі
  • У 2010 г. адкрыты новы корпус БІП ў Гродне, рэарганізацыя Польскай вышэйшай гуманітарнай школы ў якасці лінгвістычнага цэнтра пры Інстытуце[3].
  • 2014 — адкрыццё магістратуры.
  • 16 лістапада 2020 года БІП — Інстытут правазнаўства атрымаў статус універсітэта.
  • З 30 жніўня 2024 — спыненне адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта.
Remove ads

Факультэты

Рэктары

Зноскі

  1. Паводле старонкі сайта БІП «История»
  2. На 2017 г. філіял у Баранавічах не дзейнічаў невызначаны час.
  3. Факультеты // Сайт БІП

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads