БТР-90

From Wikipedia, the free encyclopedia

БТР-90
Remove ads

БТР-90 «Расток» (таксама пазначаецца як ГАЗ-5923) — расійскі колавы бронетранспарцёр. Машына прызначана для прымянення ў мотастралковых падраздзяленнях сухапутных войск. БТР быў прыняты на ўзбраенне расійскай арміі, але серыйна не вырабляўся[1].

Хуткія факты Краіна паходжання, Вытворца ...
Remove ads

Гісторыя

БТР-90 распрацаваны на ААТ «Горкаўскі аўтамабільны завод». Упершыню прадстаўлены ў 1994 годзе. Серыйны выпуск планавалася пачаць у 2011 годзе на ААТ «Арзамаскі машынабудаўнічы завод»[2].

Дзяржаўныя выпрабаванні бронетранспарцёра былі завершаны ў 2004 годзе[3][4].

«Расток» прыняты на ўзбраенне Узброеных Сіл Расіі загадам міністра абароны № 324 ад 9 чэрвеня 2008 года, стаўшы першым новым расійскім колавым бронетранспарцёрам, прынятым на ўзбраенне ў постсавецкі час[5]. У 2011 годзе Мінабароны Расіі адмовілася ад закупак БТР-90 у сувязі з пераглядам канцэпцыі ўзбраенне Сухапутных войск УС Расіі і пачала распрацоўкі канцэптуальна новага БТР[6].

Remove ads

Апісанне

БТР-90 абсталяваны аўтаматычнай гідрамеханічнай рэверсіўнай каробкай перадач, незалежнай падвескай усіх колаў з пастаянным прывадам усіх колаў. Браня, у параўнанні з БТР-80, была істотна ўзмоцнена. Значна палепшана супрацьмінная абарона, у прыватнасці, дно машыны мае V-вобразную форму — больш устойлівую да ўздзеяння ўдарнай хвалі, чым традыцыйная плоская.

Узбраенне, размешчанае ў баявым аддзяленні, стабілізавана, што дазваляе весці агонь у руху па перасечанай мясцовасці. Нягледзячы на тое, што БТР-90 цяжэй і больш у параўнанні з БТР-80, ён значна больш рухомы за сваіх папярэднікаў. Так, баявая машына здольная ажыццявіць разварот на месцы, дзякуючы кручэнню колаў розных бартоў у супрацьлеглыя бакі (па аналогіі з гусенічнымі машынамі).

Машына абсталявана бартавой інфармацыйна-кіруючай сістэмай (БІКС).

Базавае ўзбраенне складаецца з:

  • Аўтаматычнай 30-мм гарматы 2А42 (500 стрэлаў);
  • Аўтаматычнага гранатамёта АГС-17 (400 стрэлаў);
  • 7,62-мм кулямёта ПКТ (2000 патронаў);
  • СТРК 9К111-1М «Конкурс-М» (чатыры СТКР).

Канструкцыя дазваляе ўсталёўваць больш магутную зброю, у прыватнасці 100-мм або 125-мм гармату. На БТР усталяваны камбінаваны дзённы і начны прыцэл БПКЗ-42 і дзённы прыцэл 1П-13. Машына мае сістэму абароны ад зброі масавага паражэння.

Remove ads

Мадыфікацыі

  • БТР-90 «Расток» — мадыфікацыя з 30-мм аўтаматычнай гарматай 2А42, 7,62-мм кулямётам ПКТМ, аўтаматычным гранатамётам АГС-17 і супрацьтанкавым комплексам 9К111-1М «Конкурс-М»[7].
  • БТР-90 «Беражок» — мадыфікацыя з баявым модулем «Беражок», які ўключае 30-мм аўтаматычную гармату 2А42, 7,62-мм кулямёт ПКТМ, аўтаматычны гранатамёт АГС-30М і супрацьтанкавы комплекс 9К135 «Карнет»[8].
  • БТР-90М — мадыфікацыя з баявым модулем «Бахча-У», які ўключае 100-мм гарматна-пускавую ўстаноўку 2А70, 30-мм аўтаматычную гармату 2А72, 7,62-мм кулямёт ПКТМ, супрацьтанкавы комплекс 9К116-3 «Басня»[8].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads