Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя — установа ордэна езуітаў XVII—XVIII стст. у Бабруйску. Цэнтрам рэзідэнцыі быў кляштар і касцёл Святых Пятра і Паўла.

Гісторыя

У пачатку XVII ст. місіянерскую дзейнасць па прапаведаванні каталіцтва ў Бабруйску пачалі манахі Нясвіжскага езуіцкага калегіума. У 1618 годзе яны замацаваліся тут, у 1630 годзе ўзнікла іх рэзідэнцыя. Староста бабруйскі Пётр Трызна перадаў езуітам маёнткі Гарбацэвічы, Рыня, Устайла, пабудаваў для іх дом у Бабруйску і перадаў 7500 фларынаў, атрыманых пад заклад маёнтка Кісялевічы. У 1638 годзе нашчадкі Трызны аддалі езуітам Дваранавічы з уніяцкай царквой, пабудавалі касцёлы ў Гарбацэвічах і Шацілках, якія ў 1643 годзе падарыў ордэну шляхціц П. Суляціцкі. Гэта дало магчымасць езуітам адкрыць у гэтых паселішчах місіянерскія пункты. У час казацкай вайны 1648—1651 гадоў рэзідэнцыя заняпала. У 1681 годзе адноўлена дзейнасць школ. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў рэзідэнцыя неаднаразова спыняла дзейнасць. 3 1720 года пры рэзідэнцыі быў прытулак для збяднелай шляхты. Закрыта ў 1773 годзе ў сувязі са скасаваннем ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай.

Remove ads

Спіс кіраўнікоў (супэрыёраў)

  • 1630—1633 — св. Андрэй Баболя
  • 1633—1637 — а. Марцін Рыдзэўскі
  • 1645—1648 — а. Станіслаў Астражанскі
  • 1648—1651 — а. Ян Шылпа
  • 1652—1653 — а. Марцыян Валінскі
  • 1653—1654 — а. Самуэль Маркевіч
  • 1654—1655 — а. Павел Ідзькоўскі
  • 1658—1660 — а. Марцыян Валінскі
  • 1660—1661 — а. Барталамей Ажароўскі
  • 1682 а. — Пётр Лукашэвіч
  • 1682—1687 — а. Мікалай Навамейскі
  • 1687—1690 — а. Станіслаў Семірадскі
  • 1690—1694 — а. Мікалай Мрачкоўскі
  • 1694—1697 — а. Ежы Падолец
  • 1697—1700 — а. Аляксандар Пшаноўскі
  • 1700—1703 — а. Казімір Багдановіч
  • 1703—1706 — а. Міхал Броніш
  • 1706—1709 — а. Цыпрыян Куноўскі
  • 1709—1712 — а. Міхал Куковіч
  • 1712—1717 — а. Ежы Саскевіч
  • 1717—1718 — а. Ян Скірмунт
  • 1718—1727 — а. Ян Дабжыцкі
  • 1727—1729 — а. Антоні Дэрналовіч
  • 1729—1730 — а. Караль Ажэшка
  • 1730—1734 — а. Юзаф Скажынскі
  • 1734—1737 — а. Валенты Крынскі
  • 1737—1742 — а. Міхал Шырма
  • 1742—1747 — а. Ігнацы Іздэбскі
  • 1747—1757 — а. Аляксандар Быкоўскі
  • 1757—1759 — а. Францішак Білевіч
  • 1759—1765 — а. Аляксандар Асяеўскі
  • 1765—1768 — а. Міхал Крашэўскі
  • 1768—1771 — а. Якуб Галэмбеўскі
  • 1771—1773 — а. Ян Шантыр[1]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads