Бабча (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́бча — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ладасна, за 16 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля вёскі Бабча.
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,87 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Найбольшая глыбіня 13 м. Аб’ём вады ў возеры 1,35 млн м³. Плошча вадазбору 1,95 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на ўсходзе 20—22 м. Берагі нізкія, паўночныя і ўсходнія тарфяністыя. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае.
Remove ads
Літаратура
- Бабча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Бабча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
