Бакалаўрыят

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бакалаўрат (baccalaureate, ад лац.: baccalaureatus) — праграма падрыхтоўкі бакалаўраў ва ўстановах вышэйшай адукацыі многіх краін свету. Праграма бакалаўрыяту прадугледжвае ў асноўным 3-гадовую пачатковую фундаментальную падрыхтоўку ў выбранай сферы ведаў. На працягу навучання студэнт засвойвае і базавыя звесткі з іншых навуковых галін, пераважна агульнаадукацыйнага характару. Праграмы бакалаўрыяту — шырокапрофільныя, носяць агульнанавуковы і агульнапрафесійны характар.

У большасці дзяржаў Еўрапейскай Уніі на бакалаўра гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцей неабходна вучыцца толькі 3 гады, на тэхнічных — ад 3,5 да 4 гадоў.

Бакалаўрыят як від кваліфікацыі прыняты па міжнароднай класіфікацыі і зразумелы працадаўцам за мяжой. Фундаментальнасць падрыхтоўкі на бакалаўрыяце, яе грунтоўнасць дазваляе, пры неабходнасці, лёгка змяніць прафесію, паколькі згодна з дзяржаўным адукацыйным стандартам, праграмы падрыхтоўкі бакалаўраў па напрамках пабудаваны так, што дазваляюць за 1 год перайсці да адной з цэлага шэрагу сумежных прафесій.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads