Бакшты (Валожынскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ба́кшты[1] (трансліт.: Bakšty) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дорскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 38 км на ўсход ад г. Валожына, 15 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 51 км ад Мінска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Дварэц, Яршэвічы і далей па шашы Мінск—Валожын.
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўдні цячэ ручай (прыток р. Каскруўка). Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар адасоблены на паўднёвым захадзе.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XV ст. ў складзе ВКЛ. Да 1490 г. ўласнасць А. Дрожчыча, потым яго сына Андрэя, які прадаў частку людзей каралеўскаму пісару Ф. Грыгоравічу ў 1491 і 1499 гадах. У 1532 г. вёска, шляхецкая ўласнасць. У 1541 г. сяло ў маёнтку Гярдуцішкі, уласнасць гаспадарскага двараніна Г. Есьмана. 4 студзеня 1627 года ў пісьме віленскага епіскапа да каталіцкага настаяцеля паведамлялася аб скаргах сялян вёскі на дзейнасць мясцовага ксяндза. У 1563 г. сяло, цэнтр воласці, адбылася серабшчызна ад 432,5 сох. У наступным годзе серабшчызна збіралася ад 420 сох, бо «людзі разышліся ад спусташэння жалнежаў». У 1713 г. 9 двароў, 35 жыхароў мужчынскага полу, уладанне Х. Рышынскага-Жабы. У 1764 г. Слабодка (яна ж Бакшты), 12 двароў, 27 жыхароў мужчынскага полу, фальварак, шляхецкая ўласнасць.
З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 1800 годзе уладанне С. Івашкевіча. Паводле перапісу 1897 года сяло, 35 двароў, 238 жыхароў і аднайменная сядзіба, З двары, 23 жыхары. Дзейнічалі 2 праваслаўныя царквы, школа, багадзельня, сінагога, заезны і 2 піцейныя дамы.
З 1921 года вёска ў складзе гміны Гарадок Вілейскага павета, пазней у складзе (1927) Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3]. У 1920—30-я г. дзейнічаў куставы камітэт КПЗБ.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобл. З канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці, у Яршэвіцкім сельсавеце. У 1950 годзе арганізаваны калгас, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 1954 года землі ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр — в. Доры). Быў магазін. З 20 студзеня 1960 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пяршайскага сельсавета[4].
Remove ads
Інфраструктура
Ёсць магазін (2009).
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads