Барабаншчык з Ваўкавыска
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барабаншчык з Ваўкавыска — унікальная шахматная фігурка пешкі XII ст., знойдзеная ў Ваўкавыску. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Апісанне

Мініяцюрная касцяная фігурка вышынёй 25 мм уяўляе сабой скульптурку барабаншчыка, змешчаную на трохвугольнай аснове, які падае сігнал да бою. Ваенны музыка — прысадзісты чалавек з няправільнымі рысамі твару і зачэсанымі назад доўгімі валасамі. На галаве — нізкія шапачка, якая нагадвае сучасны берэт. Апрануты у доўгую да каленяў падпяразаную кашулю, на нагах — боты. З пляча на шырокай стужцы звісае «бубен». Разьбяр імкнуўся перадаць дэталі, якія лічыў важнымі. У правай руцэ барабаншчыка — узятая ўверх загнутая на канцы палка-вашчага, якой білі па барабане або літаўрах[1]. Старажытны майстра выканаў фігурку ў мяккай гумарыстычнай танальнасці, што дасягнута дзякуючы ўмеламу выкарыстанню аднаго са спосабаў шаржыравання — наўмыснай дэфармацыі асобных рысаў характару або аблічча. Тут разьбяр сканцэнтраваў сваю ўвагу на твары: выцягнуў ніжнюю сківіцу, павялічыў мясісты нос[2].
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
- Станіслаў Цярохін. ШАХМАТЫ ДАЛЁКІХ ПРОДКАЎ
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
