Барацьба УПА супраць нямецкіх акупантаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барацьба УПА супраць нямецкіх акупантаў — супрацьстаянне Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) і германскай акупацыйнай адміністрацыі.
Гісторыя
Хоць даказана, што рух украінскіх нацыяналістаў і нямецкія ўлады супрацоўнічалі[1][2][3], але пры тым маюцца шматлікія згадкі пра баявыя сутыкненні. Канчатковае рашэнне аб выступе супраць нямецкіх акупантаў прынята на III канферэнцыі АУН (б) 17—21 лютага 1943 года[4]. Ужо ў першыя дні гэтага месяца ўзброеныя атрады нацыяналістаў ажыццяўлялі напады на нямецкія адміністрацыйныя аб’екты. Лічыцца, што першай антынямецкай акцыяй УПА была атака атрада Рыгора Перегіняка на паліцэйскі ўчастак у мястэчку Валадымырэць у ноч з 7 на 8 лютага 1943 года[5].
У першую чаргу УПА вырашыла нанесці ўдар па грамадзянскай адміністрацыі нацыстаў, імкнучыся прадухіліць сцягванне кантынгентаў. Нямала нападаў былі накіраваныя на адміністрацыйныя органы, дзе забівалі работнікаў і палілі дакументы. Адначасова паўстанцы знішчалі гаспадарчыя аб’екты, нападалі на раённыя адміністрацыйныя цэнтры і гарады, дзе немцы зладзілі так званыя апорныя пункты. Яны ладзілі засады на дарогах, знішчаючы невялікія групы нямецкіх паліцыянтаў. Акрамя таго, упаўцы здзяйснялі напады на некаторыя карныя экспедыцыі, накіраваныя супраць грамадзянскага насельніцтва[6][7].
Улетку 1943 года УПА авалодала значнай тэрыторыяй Валыні і Палесся, ствараючы паўстанцкія рэспублікі, у якіх уся паўната ўлады належала партызанам. Баявыя аперацыі прывялі да таго, што да другой паловы 1943 года пад кантролем немцаў засталіся толькі буйныя населеныя пункты, якія добра ахоўваліся[8].
На гэтым фоне акупанты праводзілі кампанію па дыскрэдытацыі УПА. У нямецкіх улётках, якія скідвалі з самалётаў на кантраляваную нацыяналістамі тэрыторыю, украінскіх паўстанцаў называлі «саўдзельнікамі Масквы»[9][10].
Антынямецкі фронт АУН і УПА, які праіснаваў да сярэдзіны 1944 года, не атрымаў прыярытэтнага значэння ў стратэгіі паўстанцкага руху, меў часовы характар і зводзіў баявыя дзеянні да формаў «самаабароны народа», трактуючы нацыстаў як часовых акупантаў Украіны, а галоўным ворагам нацыяналісты па-ранейшаму лічылі СССР[4].
У першую палову 1944 года ўсталяваўся «ўзброены нейтралітэт» — УПА абавязвалася першай не нападаць на нямецкія сілы, прадастаўляць нямецкаму баку разведвальныя даныя, атрымліваючы ў абмен зброю і зваротны нейтралітэт. У выпадку нападу немцаў на атрады УПА або ўкраінскія вёскі фарміраванні паўстанцаў павінны былі даваць рашучы адпор[11].
Да канца 1944 года, па меры таго, як Чырвоная Армія прасоўвалася на захад, кіраўніцтва нацысцкай Германіі было вымушана перагледзець сваё стаўленне да ўкраінскіх нацыяналістаў[12]. Берлін стаў выкарыстоўваць паўстанцаў для дыверсійнай дзейнасці ў савецкіх тылах[4].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads