Бардзеёў
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бардзеёў (славацк.: Bardejov, укр.: Бардіїв, ням.: Bartfeld, венг.: Bártfa) — горад на ўсходзе Славакіі, аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Насельніцтва — 33 418 жыхароў (па стане на 31 снежня 2009).
Remove ads
Гісторыя
Горад быў заснаваны нямецкімі каланістамі. Упершыню згадваецца ў 1241 годзе: тады ў горадзе ўжо існаваў кляштар цыстарцыенцаў, а насельніцтва складалася, пераважна, з немцаў. На той час Бардзеёў быў ужо даволі развітым паселішчам. У 1376 годзе ён становіцца каралеўскім горадам, а ў 1405 — вольным каралеўскім горадам. Найбольшага росквіту горад дасягае ў XV стагоддзі.
Насельніцтва
Славутасці
- Гарадская крэпасць
- Готыка-рэнесансны ансамбль ратушнай плошчы
- Касцёл Св. Эгідзія
- Мінеральныя крыніцы «Бардзеёўске Купеле»
Гарады-пабрацімы
Аштаб’юла[d], ЗША
Гарліцы, Польшча
Замасць, Польшча (9 сакавіка 2003)[5]
Кале, Францыя[6]
Каштэла[d], Харватыя[6]
Крыніца-Здруй, Польшча
Магілёў, Беларусь (18 сакавіка 1996)[7][8]
Мантэмарчыяна, Італія
Моле, Нарвегія
Мікулаў[d], Чэхія
Пршэраў, Чэхія[9]
Срэмскі-Карлаўцы, Сербія
Цячыў, Украіна[6]
Чэска-Ліпа, Чэхія
Ясла, Польшча
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads