Барлета-Андрыя-Трані

правінцыя ў рэгіёне Апулія, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia

Барлета-Андрыя-Траніmap
Remove ads

Барлета-Андрыя-Трані (італ.: Barletta-Andria-Trani) — новая паўночная правінцыя ў вобласці Апулія ў Італіі. Насельніцтва — 390 925 жыхароў. Функцыі адміністрацыйнага цэнтра выконваюцца сумесна гарадамі Барлета, Андрыя і Трані. Створана ў 2004 годзе; першыя выбары ў правінцыйную раду адбыліся 6 і 7 чэрвеня 2009 года.

Хуткія факты Барлета-Андрыя-Трані, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Барлетта-Андрыя-Трані мяжуе на паўночным захадзе з правінцыяй Фоджа, на паўднёвым усходзе з правінцыяй Бары, на паўночным усходзе выходзіць да Адрыятычнага мора і на поўдні мяжуе з правінцыяй Патэнца рэгіёна Базіліката.

Плошча правінцыі — 1543 км², рэльеф — у асноўным узгорыстая раўніна. Уключае паўднёвую частку даліны ракі Офанта і поўнач гістарычнай вобласці Тэра-дзі-Бары. Працягласць берагавой лініі каля 45 км, берагі на поўначы пераважна пясчаныя (да горада Барлета), нізкія і скалістыя ў раёне Трані і Бішэлье. Самы высокі пункт правінцыі — гара Монтэ-Кача (Monte Caccia; 679 м) на карставым плато Мурджэ.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads