Бародаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бародаўка
Remove ads

Бародаўка[1] — пераважна дабраякасны наватвор скуры, часцяком віруснай этыялогіі, якая мае выгляд вузельчыка або смочкі. Выклікаецца рознымі вірусамі папіломатоза чалавека.

Хуткія факты Бародаўкі, МКХ-10 ...
Remove ads

Віды бародавак

Адрозніваюць бародаўкі звычайныя, плоскія, востраканцовыя кандыломы і старэчыя. Звычайныя, плоскія бародаўкі і востраканцовыя кандыломы выклікаюцца агульным для іх вірусам. Інкубацыйны перыяд - 2-5 мес.

Патагенез

Звычайныя бародаўкі - шчыльныя сухія абмежаваныя бязбольныя арагавелыя ўзвышэнні з няроўнай варсінчатай паверхняй, велічынёй ад булавачную галоўку ці гарошыну. Могуць злівацца, утвараючы вялікія бляшкі. Найбольш часта размяшчаюцца на далонях і пальцах рук.

Разнавіднасць звычайных бародавак - падашвенныя бародаўкі - з'яўляюцца ў месцах ціску абутку, асабліва ў потных месцах. Вельмі шчыльныя, арагавелыя, шэра-бруднага колеру падошвенныя бародаўкі адрозніваюцца моцнай балючасцю, якая перашкаджае хадзе; часам выклікаюць часовую страту працаздольнасці.

Плоскія, або юнацкія, бародаўкі ўзнікаюць звычайна ў дзяцей і маладых людзей. Маюць выгляд круглявых або няправільнай формы плоскіх вузельчыкаў, якія размяшчаюцца на далонях, а таксама на скуры твару. З'яўленню плоскіх бародавак спрыяе раздражненне скуры (ўзнікаюць нярэдка па ходу драпін, парэзаў і г. д.).

Востраканцовыя кандыломы - драбнюткія ружовага колеру вузельчыкі, якія, зліваючыся, утвараюць смочкападобнае разрастанне мяккай кансістэнцыі на падставе ў выглядзе ножкі. Часцей за ўсё развіваюцца на палавых органах, у пахвінных і міжъягадзічных зморшчынах пры неахайнай скуры.

Старэчыя бародаўкі, ўзроставыя кератомы, развіваюцца ў пажылых людзей; з віруснай інфекцыяй не звязаныя. Бляшкі шэрага, карычневага або чорнага колеру, пакрытыя друзлымі, прасякнутымі скурным салам, рагавымі масамі. Размяшчаюцца галоўным чынам на твары, шыі, тулаве.

Remove ads

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.83.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads