Барталамеа Альтамонтэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барталамеа Альтамонтэ (вядомы таксама як Гогенберг) (ням.: Bartolomeo Altomonte; 12 лютага 1694, Варшава, Рэч Паспалітая — 11 лістапада 1783, Санкт-Фларыян, Аўстрыйская імперыя) — італьянска-аўстрыйскі мастак эпохі барока.
Remove ads
Біяграфія
Сын італьянскага жывапісца Марціна Альтамонтэ, які працаваў пры двары караля Яна III Сабескага. Першыя ўрокі жывапісу атрымаў у бацькі. У 1717 адправіўся вучыцца ў Італію, пасля чаго так і не вярнуўся ў Польшчу. Вучань Даніеля Грана.
Большую частку свайго жыцця правёў у Лінцы.
Аўтар шэрагу вялікіх фрэсак. Працаваў пераважна ў аўстрыйскіх манастырах, такіх як манастыр Святога Фларыяна. У 1750 годзе ўпрыгожыў столь бібліятэкі манастыра велічнай фрэскай, якая паказвае «Шлюбны саюз Дабрадзейнасці і Мудрасці, заключаны з дапамогай Рэлігіі і вучэнняў Аўгустына». Таксама стварыў фрэскі ў бенедыктынскім манастыры Адманта ў горадзе Адмонце і ў Зайтэнштэтэнскім абацтве.
Remove ads
Зноскі
- RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- Bartolomeo Altomonte // Brockhaus Enzyklopädie
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads