Барысаўскі аб’яднаны музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Барысаўскі аб’яднаны музейmap
Remove ads

Барысаўскі аб'яднаны музеймузей, заснаваны 21 снежня 1946 года у г. Барысаў як краязнаўчы музей. Адкрыты для наведвальнікаў 17 снежня 1950 г. З 1988 года называўся Барысаўскі дзяржаўны аб'яднаны музей, з 2002 года сучасная назва. Дырэктар А. С. Раховіч.

Хуткія факты Барысаўскі аб'яднаны музей, Профіль ...
Remove ads

Фонды

Асноўны фонд музея (2008) налічвае больш за 31,5 тыс. адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — каля 9 тысяч адзінак. Экспазіцыя плошчай 171,4 м² размешчана ў 6 залах. Яе адкрывае раздзел «Старажытныя паселішчы ў краі», дзе прадстаўлены каменныя сякеры, долата, прадметы побыту: грабеньчыкі з ласінага рога, бронзавыя спражкі, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі і інш.

У экспазіцыі, прысвечанай сярэдневяковай гісторыі горада, — фотакопія гравюры з выявай старадаўняга замка, дакументы часоў Вялікага княства Літоўскага. У экспазіцыі, прысвечанай падзеям вайны 1812 г., прадстаўлены знаходкі з палёў бітваў: ядры, карцечныя і ружэйныя кулі. Дэманструюцца ўзоры амуніцыі і рыштунку рускай арміі. У музеі захоўваецца навершнік дрэўка сцяга французскай арміі ў выглядзе арла, адзіны вядомы на тэрыторыі Беларусі. Адзін з раздзелаў экспазіцыі адлюстроўвае побыт гараджаніна пачатку 20 ст., расказвае пра горад напярэдадні 1-й сусветнай вайны. Сваё месца ў экспазіцыі займаюць падзеі 1918-20 гг., калі горад знаходзіўся пад германскай і польскай акупацыяй.

Значнае месца адведзена лёсу Барысава ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспанаты, прадстаўленыя ў раздзеле «Акупацыйны рэжым на Барысаўшчыне», распавядаюць пра нацысцкі тэрор, дыслакацыю нямецкай групы армій «Цэнтр», стварэнне ў горадзе разведшколы абвера «Сатурн». Пра супрацьстаянне нацыстам і развіццё падпольнага і партызанскага руху расказваюць дакументы і прадметы, якія служылі партызанам і падпольшчыкам у іх барацьбе. Сярод экспанатаў — узнагароды, дакументы патрыётаў, іх фотаздымкі, асабістыя рэчы. Матэрыялы экспазіцыі распавядаюць пра 10 барысаўчан, якія сталі Героямі Савецкага Саюза, адлюстраваны подзвіг 29 воінаў і партызан, якім нададзена гэта высокае званне за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з гітлераўскімі захопнікамі пры абароне і вызваленні горада.

Прадстаўлены матэрыялы і фотадакументы пра аднаўленне і развіццё пасляваеннага горада, які ператварыўся ў сучасны прамысловы цэнтр, дзе працуюць больш за 40 прамысловых прадпрыемстваў. Экспануюцца ўзоры выпускаемай прадукцыі, а таксама творы скульптараў і мастакоў, народных майстроў — ураджэнцаў Барысаўшчыны.

Remove ads

Спасылкі

  • borisov.museum.by — афіцыйны сайт Барысаўскага аб'яднанага музея
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads