Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў

фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў
Remove ads

Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» — вытворца і экспарцёр лекавых сродкаў шырокага спектру дзеяння, размешчаны ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. Падпарадкоўваецца РУП «Кіруючая кампанія холдынгу „Белфармпрам“»[5].

Хуткія факты Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», Тып ...

Лекавыя сродкі вытворчасці ААТ «БЗМП» пастаўляюцца ў 24 краіны свету: краіны СНД, Малдову, Грузію, ЗША, краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краіны Блізкага Усходу.

Аб’ём прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за 2017 год склаў 252,7 млн. BYN (экв. 131 млн. дол. ЗША).

Remove ads

Гісторыя

ААТ «БЗМП» заснавана ў 1965 годзе. Гісторыя прадпрыемства пачалася з арганізацыі невялікай фармацэўтычнай фабрыкі з колькасцю 257 чалавек. Прадпрыемства выпускала настойкі, мазі, алею і таблеткі.

Вытворчасць

Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў займае плошчу звыш 10 га, яго вытворчыя магутнасці ўключаюць 5 асноўных цэхаў, а так жа дапаможныя службы. Колькасць працуючых — каля 3000 чалавек.

Прадпрыемства мае 4 асноўных вытворчасці, а таксама дапаможныя службы: друкавана-картанажны цэх, рамонтна-механічны цэх, энергаучастак, участак кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, рамонтна-будаўнічы ўчастак, транспартны цэх з аўтапаркам і інш.

На тэрыторыі завода размешчана Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Фрэбор» з 100%-й статутнай доляй капіталу ААТ «БЗМП», якое спецыялізуецца на выпуску вырабаў медыцынскага прызначэння аднаразовага прымянення. Асартыментная лінейка складае больш за 150 найменняў і дзеліцца на дзве катэгорыі: расходныя матэрыялы для гемадыялізнай тэрапіі і вырабы агульнамедыцынскага прызначэння.

ААТ «БЗМП» вырабляе больш за 250 найменняў лекавых прэпаратаў дванаццаці фармакатэрапеўтычных груп: ін’екцыйныя растворы ў ампулах, парашкі для прыгатавання раствораў для ін’екцый у флаконах, вадкія фітахімічныя, спіртавыя і алейныя лекавыя прэпараты, мяккія і цвёрдыя лекавыя формы[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads