Барысаўскі мясакамбінат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барысаўскі мясакамбінат — беларускае мясаперапрацоўчае прадпрыемства, размешчанае ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. У 2016 годзе ААТ «Барысаўскі мясакамбінат» было рэарганізавана ў новую юрыдычную асобу ААТ «Барысаўскі мясакамбінат № 1», якое стала правапераемнікам толькі малой часткі даўгоў папярэдніка[1][2]. У 2024 годзе ААТ «Барысаўскі мясакамбінат № 1» было рэарганізавана ў філіял «Барысаўскі мясакамбінат № 1» у складзе Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў.
Remove ads
Гісторыя
Мясакамбінат у Барысаве быў заснаваны ў 1933 годзе[3]. У 1970—1980-я гады камбінат рэканструяваўся і мадэрнізаваўся[3]. У 1986 годзе камбінат перайшоў з падпарадкавання Міністэрства мясной і малочнай прамысловасці БССР у склад Мінскага абласнога аграпрамысловага аб’яднання мясной і малочнай прамысловасці, у 1990 годзе перададзены ў падпарадкаванне Дзяржаўнага камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, у 1991 годзе — у падпарадкаванне Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР (затым — Рэспублікі Беларусь)[4]. У 1995 годзе (паводле іншай інфармацыі, у 2000 годзе) мясакамбінат пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі мясакамбінат»[3][4]. Станам на 2024 год мясакамбінат вырабляе 500 найменняў прадукцыі: мяса і субпрадукты, цвёрдавэнджаныя, варана-вэнджаныя, вараныя, паўвэнджаныя, ліверныя каўбасы, сасіскі, сардэлькі, паштэты, паўфабрыкаты, эндакрынна-ферментную прадукцыю[3].
Remove ads
Сучасны стан
Каля 93% акцый ААТ «Барысаўскі мясакамбінат» належала дзяржаве. У 2010-я гады эканамічнае становішча мясакамбіната ўскладнілася. З 2012 года мясакамбінат паказваў чыстыя страты і меў вялікую крэдыторскую запазычанасць. Да канца 2015 года абавязацельствы кампаніі перавышалі актывы на 62 млн руб. (каля 30 млн долараў). У 2016 годзе была праведзена рэарганізацыя, у выніку якой уласна мясакамбінат быў выведзены ў новую юрыдычную асобу ААТ «Барысаўскі мясакамбінат № 1», прычым новая юрыдычная асоба аказалася правапераемнікам толькі малой часткі даўгоў ААТ «Барысаўскі мясакамбінат» (3 млн руб. з 188,6 млн руб.). Большая частка даўгоў ААТ «Барысаўскі мясакамбінат» (ліквідавана «ў выніку рэарганізацыі»[5]) былі перададзены ААТ «Забашэвічы» (былы саўгас «Вясёлка»), якое ўжо восенню 2016 года было прызнана банкрутам і ліквідавана. 100% акцый ААТ «Барысаўскі мясакамбінат № 1» належыць дзяржаве[1][2]. У 2020 годзе ва ўпраўленне інтэграцыйнай структуры Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў было дададзена ААТ «Барысаўскі мясакамбінат № 1» на ўмовах захавання за камбінатам самастойнай юрыдычнай асобы пры кіраўніцтве Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў. У 2024 годзе ААТ «Барысаўскі мясакамбінат № 1» было рэарганізавана ў філіял «Барысаўскі мясакамбінат № 1» у складзе Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads