Барыс Аляксандравіч Соцкі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бары́с Алякса́ндравіч Со́цкі[1] (23 красавіка 1930, Саратаў, Расія — 10 сакавіка 1995) — беларускі фізік-тэарэтык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989), прафесар (1991).
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1953 годзе. З 1959 года ў Інстытуце фізікі АН Беларусі (у 1976—1993 гадах загадчык лабараторыі).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па малекулярнай оптыцы і лазернай фізіцы. Распрацаваў паслядоўную малекулярную тэорыю электрамагнітных хваль у крышталях. Заклаў асновы квантавастатыстычнай тэорыі аптычных палёў, вызначыў сувязь паміж кагерэнтнасцю і энтрапіяй электрамагнітнага выпрамянення.
Публікацыі
- К молекулярной теории отражения и преломления света (разам з Ф. І. Фёдаравым) // Оптика и спектроскопия. 1958. Т. 4, вып. 3; Т. 5, вып. 1;
- Когерентные свойства оптических полей с антикорреляцией в высших порядках (разам з У. А. Дзмітрыевым) // Оптика и спектроскопия. 1988. Т. 64, № 1.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads