Барыс Барысавіч Ціхаміраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Барысавіч Ціхаміраў (нар. 8 жніўня 1968, Орша) — беларускі чыгуначнік і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 8 жніўня 1968 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Рухомы састаў»[1].
Працоўную дзейнасць пачаў мантажнікам радыёапаратуры і прыбораў завода «Чырвоны Кастрычнік»; служыў у Савецкай арміі; працаваў шліфоўшчыкам Аршанскага завода лёгкага машынабудавання; акумулятаршчыкам, слесарам па рамонце рухомага саставу, аглядчыкам-рамонтнікам вагонаў, майстрам, начальнікам пункта тэхнічнага абслугоўвання пасажырскіх вагонаў, галоўным інжынерам Аршанскага вагоннага дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі[1]. Начальнік Аршанскага вагоннага дэпо[1].
Дэпутат Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў[1].
Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Аршанскага і Дубровенскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads