Барыс Пятровіч Захарчэня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барыс Пятровіч Захарчэня (1 мая 1928, Орша — 10 красавіка 2005, Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі вучоны-фізік, акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Remove ads
Біяграфія
Барыс Пятровіч Захарчэня нарадзіўся ў Оршы. У 1932 пераехаў у Ленінград. У 1952 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Затым працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1963 годзе ўступіў у КПСС. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Магнітааптычныя з’явы ў крышталях». З 1972 года выкладаў у Ленінградскім электратэхнічным інстытуце. 23 снежня 1976 г быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. 11 чэрвеня 1992 г быў абраны акадэмікам РАН па спецыяльнасці «фізіка».
Remove ads
Навуковыя дасягненні
Адкрыў штарк-эфект эксітона і іанізацыю эксітонных станаў ў слабых знешніх палях. Сумесна з Я. Ф. Гросам адкрыў асцыляцыі магнітапаглынання ў закісу медзі. Даказаў існаванне квазіаднамерных эксітонаў.
Сярод апублікаванага:
- Фазовый переход металл-полупроводник и его применение. — Л., 1979. (разам з А. А. Бугаевым і Ф. А. Чудноўскім)
Узнагароды і прэміі
- Ленінская прэмія (1966);
- Дзяржаўная прэмія СССР (1976);
- Залаты медаль імя П. М. Лебедзева (1996);
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1998);
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Прэмія імя А. М. Іофе (2004)
Зноскі
- Захарченя Борис Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Барыс Пятровіч Захарчэня (да 70-годдзя з дня нараджэння) (руск.) (pdf)(недаступная спасылка). Фізіка цвёрдага цела том 40 №6. Сайт часопісаў, публікуемых інстытутам Іофэ (30 ліпеня 1998). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2012. Праверана 12 сакавіка 2012.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads