Батавы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Батавы
Remove ads

Батавы (лац.: Batavi) — германскае племя, якое аддзялілася ад хатаў з-за ўнутранай звады, і пасялілася каля 50 гады да н. э. у вусці Рэйна, у рымскай правінцыі Белгіка. У 12 годзе да н. э. былі заваяваныя рымлянамі на чале з Друзам і лічыліся з гэтага часу адданымі саюзнікамі Рыма. Адзінае выключэнне складала паўстанне батаваў ў 69, калі ім удалося захапіць лагер рымскіх легіянераў Castra Vetera паблізу сённяшняга горада Ксантэна. У IV стагоддзі батавы растварыліся ў франках.

Thumb
Батавы на беразе Паўночнага мора

Батавы лічыліся добрымі наезнікамі і плывунамі, летапісцы адзначалі іх мужнасць і стараннасць. З батаваў камплектавалася імператарская конная гвардыя - Equites singulares. Ад батаваў пайшла назва Батавія, яе ўжывалі ў дачыненні да Нідэрландаў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads