Батальённы камісар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Батальённы каміса́р — ва УС СССР спецыяльнае воінскае званне для старшага ваенна-палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гг. Папярэдняе званне — старшы палітрук, наступнае па рангу — старшы батальённы камісар. Адпавядала воінскаму званню маёр[1].
Гісторыя
Уведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі.
Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку або некалькі ніжэй.
малодшае званне: Старшы палітрук |
![]() Батальённы камісар |
![]() старшае званне: Палкавы камісар |
![]() старшае званне пасля 30 ліпеня 1940: Старшы батальённы камісар |
- Эквівалентныя чыны
Remove ads
Знакі адрознення
Для звання батальённы камісар быў усталяваны знак адрознення ў выглядзе дзвюх прамавугольных «шпал» у пятліцах (без эмблемы роду войскаў да 30 ліпеня 1940 і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).
Гл. таксама
- Камісар (у вайсковым падраздзяленні)
- Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1935—1940
- Воінскія званні і знакі адрознення РСЧА 1940—1943
Зноскі
- Веремеев Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads