Батальёны імя Луізы Мішэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Батальёны Луізы Мішэль (фр.: Bataillons Louise Michel) — два французска-бельгійскіх падраздзялення са складу інтэрбрыгад, якія ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў.
Абодва батальёны былі сабраны ў лістападзе і снежні 1936 года. Яны названы ў гонар Луізы Мішэль, гераіні Парыжскай камуны 1871 года, вядомай як «Чырвоная нявінніца Манмартра».
Першы батальён быў дзеючай групай добраахвотнікаў са штабам у Барселоне. Уключаны ў 11-ю інтэрбрыгаду. Другі сфарміраваны ў горадзе Альбасатэ ў складзе 13-й інтэрбрыгады. Да канца студзеня 1938 года ён быў аб’яднаны з батальёнам Анры Вюймана 14-й інтэрбрыгады.
Remove ads
Літаратура
- Hugh Thomas, The Spanish Civil War, 4th Rev. Ed. 2001.
- Antony Beevor, The Battle for Spain, 2006.
Спасылкі
- Order of Battle website Архівавана 28 лютага 2007.
- Associació Catalana Website
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads