Бафінава Зямля

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бафінава Зямляmap
Remove ads

Бафінава Зямлявостраў на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі, самы вялікі ў Канадскім Арктычным архіпелагу, тэрыторыя Канады.

Хуткія факты Бафінава Зямля, Характарыстыкі ...

Плошча 476 тыс. км². Выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход амаль на 1350 км, аддзелены ад Грэнландыі Дэвісавым пралівам.

Берагі фіёрдавыя. Усходняя частка гарыстая (вышыня да 2591 м), значныя ледавікі (83 тыс. км²); заходняя — узгоркавая раўніна (вышыня 150—200 м) са шматлікімі балотамі і вялікімі азёрамі. Складзены з крышталічных парод, пераважна гнейсаў і сланцаў. Расліннасць мохава-лішайнікавай і хмызняковай тундры. Нацыянальны парк Аўюітук.

Асноўны населены пункт — Фробішэр-Бей.

Востраў названы ў гонар У. Бафіна.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 355—356. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads