Бацькі-заснавальнікі ЗША

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бацькі-заснавальнікі ЗША
Remove ads

Бацькі-заснавальнікі ЗША (англ.: The Founding Fathers) — група амерыканскіх дзяржаўных дзеячаў, якія адыгралі ключавую ролю ў заснаванні і станаўленні амерыканскай дзяржаўнасці, у тым ліку ў заваяванні незалежнасці і стварэнні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы. Некаторыя гісторыкі ўключаюць у іх лік прадстаўнікоў Трынаццаці брытанскіх калоній у Паўночнай Амерыцы, якія арганізавалі і правялі амерыканскую рэвалюцыю і стварылі ЗША ў якасці палітыкаў, юрыстаў, дзяржаўных дзеячаў, салдат, дыпламатаў ці проста радавых грамадзян.

Thumb
Дэкларацыя незалежнасці, карціна Джона Трамбулла, паказвае Камітэт пяці, які прадстаўляе свой праект Кангрэсу 28 чэрвеня 1776 года.

У больш вузкім сэнсе абазначае дэпутатаў Другога Кантынентальнага кангрэса, якія падпісалі Дэкларацыю незалежнасці ЗША і Філадэльфійскі канвент, які стварыў Канстытуцыю ЗША. Да канца XIX стагоддзі яны згадваліся як "Заснавальнікі ЗША" або як "Бацькі ЗША".

Пры абмеркаванні духу амерыканскай канстытуцыі на любым узроўні (уключаючы і Вярхоўны суд) важным аргументам з'яўляецца меркаванне бацькоў-заснавальнікаў, выказанае імі ў лістах, публікацыях і іншых захаваных дакументах.

Гісторык Рычард Морыс у 1973 годзе вылучыў наступных сем ключавых Айцоў-заснавальнікаў: Джон Адамс, Бенджамін Франклін, Аляксандр Гамільтан, Джон Джэй, Томас Джэферсан, Джэймс Мэдысан і Джордж Вашынгтон. Трое з іх (Гамільтан, Мэдысан і Джэй) з'яўляюцца аўтарамі "Запісак Федэраліста" — 85 артыкулаў у падтрымку ратыфікацыі Канстытуцыі ЗША.

Remove ads

Сем галоўных бацькаў заснавальнікаў

Thumb Джордж Вашынгтон Першы прэзідэнт і галоўнакамандуючы амерыканскімі войскамі падчас Вайны за незалежнасць
Thumb Томас Джэферсан Аўтар Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў і трэці прэзідэнт
Thumb Джон Адамс Другі прэзідэнт ЗША
Thumb Джэймс Мэдысан 4-ы прэзідэнт ЗША, распрацоўшчык Канстытуцыі ЗША
Thumb Аляксандр Гамільтан Лідэр партыі федэралістаў і выбітны канстытуцыйны юрыст і філосаф
Thumb Бенджамін Франклін Вучоны і палітык, адзін з ідэолагаў амерыканскай рэвалюцыі
Thumb Томас Пэйн Выдатны публіцыст, ідэолаг амерыканскай рэвалюцыі
Thumb Джон Джэй першы старшыня Вярхоўнага суда ЗША, дыпламат
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads