Сандра Бацічэлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сандра Бацічэлі (італ.: Sandro Botticelli, сапраўднае імя Алесандра ды Марыяна ды Вані Філіпепі італ.: Alessandro di Mariano di Vanni Filipepi); 1 сакавіка 1445, Фларэнцыя — 17 мая 1510) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік тасканскай школы жывапісу ранняга Адраджэння.
Вучыўся ў Філіпа Ліпі. Раннія работы вызначаліся яснай прасторавай пабудовай, дакладным малюнкам, увагай да бытавых дэталяў. 3 канца 1470-х г. быў набліжаны да двара Медычы і гуманістычных колаў Фларэнцыі. Творчасць Сандра Бацічэлі мае рысы адухоўленасці, арыстакратычнай вытанчанасці. У карцінах «Вясна» (каля 1477—1478), «Нараджэнне Венеры» (каля 1483—1484) і інш. стварыў паэтычна абагульненыя, гарманічныя вобразы, поўныя светлага летуцення. Далікатнасць фігур, лёгкія трапяткія лінейныя рытмы, празрыстасць фарбаў ствараюць атмасферу элегічнага смутку. У партрэтах з выключнай тонкасцю і вастрынёй раскрыў складаныя нюансы ўнутранага стану чалавека. На яго творчасць значна паўплывалі сацыяльныя перамены ў Фларэнцыі ў 1490-я г., што выявілася ў павышаным драматызме і экспрэсіі вобразаў, маралізатарстве і рэлігійнай экзальтацыі («Святы Себасцьян», 1474; «Пакланенне вешчуноў», 1477; «Паклёп», пасля 1495; «Сцэны з жыцця св. Зіновія», каля 1505; фрэскі «Святы Аўгусцін», 1480; серыя фрэсак з жыцця Майсея і Хрыста ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482; малюнкі да «Боскай камедыі» Дантэ, 1492—1497).
Remove ads
Галерэя
- Вясна
- Нараджэнне Венеры
- Паклёп
- Містычнае Раство
Зноскі
- Artnet — 1998. Праверана 16 красавіка 2018.
- Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- RKDartists
- mutualart.com — 2008.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads