Баэмунд III (князь Антыёхіі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баэмунд III Заіка (фр.: Bohemond III d'Antioche, 1144 - 1201) — князь Антыёхіі (1160—1201).
Remove ads
Біяграфія

Сын Канстанцыі Антыяхійскай і яе першага мужа Раймунда дэ Пуацье. У 1160 годзе Баэмунд дасягнуў паўналецця і заявіў маці Канстанцыі пра свае правы на прастол. Яго абвясціў князем Баэмундам III кароль Іерусаліма. Канстанцыя не захацела саступаць уладу і ў 1163 годзе звярнулася па падтрымку ў Кілікію, аднак жыхары Антыёхіі ўзбунтаваліся, выгналі Канстанцыю, а Баэмунд III стаў князем.
У 1164 годзе ў час бітвы пры Харыме Баэмунд трапіў у палон да Нурэдзіна, пасля чаго граніца паміж Антыёхіяй і Халеба перамясцілася і стала праходзіць па рацэ Аронт. Пасля таго, як у 1165 годзе за Баэмунда быў выплачаны велізарны выкуп, ён вярнуўся ў Антыёхію і неўзабаве ажаніўся з адной з пляменніц Мануіла I Феадоры.
у 1194 годзе ён ізноў быў палонены, гэтым разам армянскім царом каля Баграса, для яго вызвалення спатрэбілася асабістае прыбыццё ў Сіс караля Іерусаліма Генрыха Шампанскага. Умовай вызвалення паслужыла адмова ад прэтэнзій Баэмунд III на Баграс і выдача Алісы, пляменніцы Рубена III, замуж за Раймонда, старэйшага сына Баэмунд III[4]
Remove ads
Шлюб
- Аргуэліса д'Арэнк (1168-1170)
- Феадора Камніна (1175-1177)
- Сібіла (1181)
- Ізабела (1199)
Дзеці
- Баэмунд IV (каля 1172—1233)
- Раймунд IV (пам. 1199)
Зноскі
- Lundy D. R. The Peerage
- Клод Мутафян // Последнее королевство Армении // Изд-во "Бородино" стр. 42 (161) 2009 г. - ISBN 978-5-9901129-5-7, ISBN 5-9901129-5-5, ISBN 59901129-5 (памылк.)
Remove ads
Літаратура
Спасылка
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads