Баўманская вуліца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Баўманская вуліца (руск.: Ба́уманская у́лица; да 1918 г. — Нямецкая вуліца, да 1930 г. — Баўманаўская — на поўдзень ад Ялохаўскай плошчы і Дзеўкін завулак, пазней Баўманскі завулак (з 1922 г.) на поўнач ад яе) — вуліца Масквы. Галоўная вуліца былой Новай Нямецкай слабады, якая існавала з 1652 года на месцы старой Нямецкай слабады XVI стагоддзя. Праходзіць ад Альхоўскай вуліцы на поўначы да вуліцы Радыё на поўдні, нумарацыя дамоў вядзецца ад Альхоўскай вуліцы. Працяг Нямецкай вуліцы на поўдзень ад вуліцы Радыё (Узнясенскай) да Салтыкаўскага маста было вядома як Салтыкоўская вуліца (цяпер скасаваная).
На Баўманскую вуліцу выходзяць з захаду — Спартакаўская вул., Ляфортаўскі зав., Аптэкарскі зав., Дзянісаўскі зав., Гарднераўскі зав., Брыгадзірскі зав., Новакірковы зав.; з усходу — Бакунінская вул., вул. Фрыдрыха Энгельса, Ладажская вул., Пасланнікаў зав., Брыгадзірскі зав., Старакірачны зав. і Тэхнічны зав.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads