Інстытут БелНДІБ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Інстытут БелНДІБ» — беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва, заснаваны ў 1957 году ў Мінску.
Уключае філіял — «Навукова-тэхнічны цэнтр» (г. Брэст, вул. Маскоўская, 267/2) [1].
Remove ads
Мінуўшчына
Падстава для інстытута была заснавана 2 снежня 1944 году ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР на правах Сектара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Аддзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.
- З 1957 па 1963 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, які ўяўляў сабой комплексны навукова-даследчы інстытут, які распрацоўваў горадабудаўнічыя, архітэктурна-будаўнічыя, цеплафізічныя і акустычныя праблемы індустрыяльнага жыллёвага, прамысловага і сельскагаспадарчага будаўніцтва [3], [4].
- З 1963 па 1988 год — Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР), на базе якога супольна з праектнымі арганізацыямі былі створаны БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІПдзіпрасельбуд, БелНДІАКБ (прым. арганізацыі і кіраванні будаўніцтвам).
- З 1988 па 1991 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва НПТА «Белбуднавука», аб’яднаў ІБіА, БелНДІАКБ і доследны завод.
- З 1991 па 1994 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Дзяржбуда Рэспублікі Беларусь.
- З 1994 па 2006 год — Беларускі навукова-даследчы інстытут будаўніцтва Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь.
- З 2006 году — РУП «Інстытут БелНДІБ» (Навукова-даследчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтву «Інстытут БелНДІБ»).
Remove ads
Выдавецкая дзейнасць
З 2007 году інстытут выдае штогадовы зборнік навуковых працаў «Праблемы сучаснага бетону і жалезабетону» [5].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads