Белаграпрамбанк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Белаграпрамбанк
Remove ads

Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

Хуткія факты Белаграпрамбанк, Тып ...
Thumb
Галоўны будынак.
г. Мінск, праспект Жукава 3

Адзін з найбуйнейшых сістэмаўтваральных банкаў краіны. Мае статус агента Урада па абслугоўванню дзяржаўных праграм падтрымкі аграпрамысловага комплексу (у адпаведнасці з пастановай Урада і Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь № 849/7 ад 18 чэрвеня 2008).

Паслугі ААТ «Белаграпрамбанк» можна скарыстаць у Мінску і ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах краіны.

Акцыянеры:

Remove ads

Гісторыя

Белаграпрамбанк зарэгістраваны, як адзін з першых беларускіх акцыянерных банкаў у 1991 годзе.

З 1995 года — прафесійны ўдзельнік рынку каштоўных папер.

У 2000 годзе быў перайменаваны ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Белаграпрамбанк».

У жніўні 2010 года Белаграпрамбанк першым з беларускіх банкаў ўкараніў сістэму кіравання якасцю абслугоўвання фізічных асоб, правёў яе сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням стандарту СТБ ISO 9001.

Remove ads

Санкцыі

24 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[9][10]. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[9][10].

У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[11].

Таксама банк трапіў у санкцыйныя спісы Швейцарыі (2021 год), Украіны, Японіі (2022 год) і Канады (2023 год)[12].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads