Белазерскі раён (Валагодская вобласць)
муніцыпальны раён у Валагодскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белазе́рскі раён (руск.: Белозерский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Белазерск, які размешчаны за 214 км ад Волагды.
Remove ads
Геаграфія
Белазерскі раён мяжуе з Выцягорскім, Вашкінскім, Кірылаўскім, Чарапавецкім, Кадуйскі і Бабаеўскім раёнамі. Плошча раёна складае 5398 км².
Гісторыя
З XII стагоддзя тэрыторыя, на якой размешчаны сучасны раён, належала Белазерскаму княству, а затым увайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы. З 1727 года ў складзе Белазерскага павета Наўгародскай губерні. Белазерскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 15 141 чалавек.
Зноскі
- АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads