Беларусафілія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларусафілія, таксама беларусафільства і беларусалюбства — любоў, схільнасць і цікавасць да Беларусі і ўсяго беларускага.

Процілеглая з’ява — беларусафобія.

Гісторыя

Паводле гісторыка, філосафа і палітыка Аляксандра Цвікевіча, феномен узнік у 1840-я — 1850-я гады. У той час у беларусафільстве існавала і развівалася два напрамкі — польскі і рускі[1].

Першы ўзнік раней[2] і быў ахоплены рамантызмам, меў сваёй крыніцай, як пісаў Цвікевіч, «сантыментальна-панскую» і навукова-этнаграфічную зацікаўленасць да Беларусі як адной з польскіх правінцый. Напрамак прадстаўляў шэраг беларуска-польскіх вучоных, паэтаў і даследчыкаў (Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Уладзіслаў Сыракомля, Адам Ганоры Кіркор, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч). Менавіта іх дзейнасцю акрэслены падрыхтоўчы этап для будучага беларускага нацыянальнага руху[1]. Яны, пішучы лацінскім алфавітам, заклалі асновы беларускай літаратурнай мовы[2].

Да прадстаўнікоў другога Цвікевіч залічыў даследчыкаў, якія скончылі расійскія ўніверсітэты. Гэта былі Павел Шпілеўскі, Іван Насовіч, Міхаіл Бакунін (у сваіх «лістох да браццяў славян» прызнаваў за Беларуссю самастойнае месца як незалежнай дзяржавы), Мікалай Надзеждзін (акрэслена выдзяляў беларускую мову як самастойную славянскую мову разам з украінскай і польскай)[1], Пётр Бяссонаў, Мікалай Нікіфароўскі, Уладзімір Дабравольскі, Сяргей Салаўёў, Іван Бяляеў, Міхаіл Каяловіч, Мацвей Любаўскі. Дзякуючы іх дзейнасці сабраны і апублікаваны шматлікія запісы помнікаў народнай творчасці, якія наглядна сведчылі пра моўную і культурную блізкасць беларусаў рускаму народу. Разам з тым яны паказалі, што беларуская мова мае свае фанетычныя і марфалагічныя асаблівасці, адрозныя ад рускай. Як указваў Уладзімір Пічэта, цікавасць да беларускага краю ўзнікла ў сувязі з паўстаннем Кастуся Каліноўскага[3].

Абодва напрамкі заклалі асновы для развіцця непасрэдна беларускай беларусафіліі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя[1][3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads