Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (да 29 верасня 1999 года — Беларускае аб’яднанне яўрэйскіх арганізацый і суполак) — заснаванае ў красавіку 1991 года самае шматлікае і аўтарытэтнае беларускае грамадскае аб’яднанне, якое прадстаўляе інтарэсы яўрэяў Беларусі. У Саюз уваходзяць розныя грамадскія фарміраванні: дабрачынныя фонды, ветэранскія, жаночыя, маладзёжныя арганізацыі, школы выхаднога дня, клубы яўрэйскай культуры, аматарскія творчыя калектывы. Саюз зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі і ўключае ў сябе 45 грамадскіх яўрэйскіх арганізацый (у тым ліку 7 рэспубліканскіх) у 20 гарадах Беларусі. Самыя буйныя з іх знаходзяцца ў Мінску, Баранавічах, Бабруйску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе, Магілёве, Мазыры, Пінску і Полацку[1][2].
Саюз узаемадзейнічае з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца членам Каардынацыйнага Савета па правах нацыянальных меншасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама ўваходзіць у склад Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.
Remove ads
Мэты і задачы Саюза
- адраджэнне і кансалідацыя нацыянальнай і культурнай супольнасці яўрэяў у Рэспубліцы Беларусь;
- абарона гонару і нацыянальнай годнасці членаў грамадскіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у склад Саюза;
- дабрачынная дзейнасць;
- каардынацыя намаганняў асобных арганізацый і грамадзян у галіне садзейнічання яўрэйскай адукацыі, членаў грамадскіх аб’яднанняў, якія ўваходзяць у склад Саюза і членаў іх сем’яў, вывучэння нацыянальных, духоўных і культурных каштоўнасцей;
- прадстаўленне інтарэсаў яўрэйскіх грамадскіх арганізацый, якія ўваходзяць у Саюз, у органах дзяржаўнай улады і кіравання;
- устанаўленне прамых сувязей з грамадскімі арганізацыямі Дзяржавы Ізраіль і іншых краін;
- узаемадзеянне з яўрэйскімі арганізацыямі іншых краін па пытаннях культурнага і навуковага абмену, вывучэнні нацыянальных традыцый і г.д.;
- садзейнічанне стварэнню новых яўрэйскіх грамадскіх арганізацый у Рэспубліцы Беларусь.
Remove ads
Напрамкі работы Саюза
- сацыяльная абарона;
- адукацыйныя (асветніцкія) праграмы;
- навукова-даследчая дзейнасць;
- культурныя праграмы;
- захаванне памяці аб Халакосце;
- інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць;
- міжнароднае супрацоўніцтва;
- маніторынг антысемітызму.
Міжнародныя сувязі
З Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын удзельнічаюць у сумесных праектах наступныя міжнародныя арганізацыі:
- Сусветны яўрэйскі кангрэс;
- Еўрапейскі яўрэйскі кангрэс;
- Амерыканскі яўрэйскі кангрэс;
- Англійская абшчына;
- Яўрэйскі кангрэс жанчын;
- Швейцарскі камітэт савецкіх яўрэяў;
- Аб’яднанне выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі;
- Аб’яднанне выхадцаў з Расіі ў ЗША;
- Фонд Клэймс Канферэнс ;
- Фонд Лаўдэра.
Кіраўніцтва Саюза
- 1991—2014 гады — старшыня (да 2003 прэзідэнт) Леанід Мендэлевіч Левін, намеснікі (да 2003 віцэ-прэзідэнты) Якаў Зіноўевіч Басін, Аляксандр Міхаілавіч Гальперын[3], Май Вольфавіч Данцыг і інш.;
- 2014—2017 гады — старшыня Барыс Ізідаравіч Герстэн[4][5], намеснікі Галіна Леанідаўна Левіна[4][6] і Уладзімір Леанідавіч Чарніцкі[4][7];
- 2017—2021 гады — старшыня Уладзімір Леанідавіч Чарніцкі[8][9], намеснікі Уладзімір Сямёнавіч Фрэнкель[10], Барыс Ізідаравіч Герстэн[11] і Вадзім Мікалаевіч Акапян[12][13];
- 2021 год — па цяперашні час — старшыня Алег Львовіч Рагатнікаў[14], намеснікі Алена Ісакаўна Кулеўніч і Рыгор Міхайлавіч Левін.
Remove ads
Зноскі
- Всё о культуре. Союз белорусских еврейских общественных объединений и общин(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 22 красавіка 2022.
- Shustin, Aaron. В. Рубинчик. Судьбоноснейшая дата! (англ.) (18 красавіка 2021). Праверана 3 жніўня 2023.
- О евреях начистоту. Владимир Черницкий(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 22 красавіка 2022.
- Shustin, Aaron. В. Рубінчык. КАТЛЕТЫ & МУХІ (55) (англ.) (14 мая 2017). Праверана 3 жніўня 2023.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads