Беларускае аб’яднанне ў Заходняй Аўстраліі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускае аб'яднанне ў Заходняй Аўстраліі — арганізацыя беларусаў у Аўстраліі створаная ў 1958 г. у Перце (Заходняя Аўстралія).

Беларускае аб'яднанне займаецца арганізацыяй нацыянальных мерапрыемстваў, прэзентацыяй беларусаў у сувязях з іншымі арганізацыямі. Уласнымі сіламі пабудавалі Беларускі народны дом, дзе знаходзіцца рэлігійна-культурны цэнтр беларускага жыцця. Прадстаўнікі Аб'яднання рэгулярна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, ладжаных іншымі нацыянальнымі арганізацыямі і аўстралійскімі ўладамі. Значным дасягненнем ёсць шматгадовая дзейнасць беларускага радыё ў Перце.

З 1979 г. Аб'яднанне з'яўляецца сябрам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі.

У 1990-х гадах прадстаўніком знешніх сувязей арганізацыі з'яўляўся Міхась Раецкі, а прадстаўніком газеты «Беларус» — Марыя Мароз.

Remove ads

Старшыні

  • Міхась Раецкі
  • Аляксандр Мароз
  • Леў Дамброўскі
  • Міхась Раецкі-малодшы 1987 — с.ч.

Вядомыя члены ўправы [1]

Алекс Мароз, Марыйка Ёлаб, Сяргей Дамброўскі, Марыя Пятрэнка, Еўфрасіння Дамброўская, Марыя Мароз, Міхась Ёлаб.

Зноскі

  1. Управа рэгулярна пераабіралася.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads