Беларуская асацыяцыя «Конкурс»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская асацыяцыя «Конкурс» — грамадскае аб’яднанне, мэтай дзейнасці якога з’яўляецца папулярызацыя ведаў сярод школьнікаў, у вобласці дакладных, прыродазнаўчых і гуманітарных навук рознымі сродкамі, у прыватнасці праз арганізацыю інтэлектуальных конкурсаў.
Конкурсы Беларускай асацыяцыі «Конкурс»
- Міжнародная матэматычная гульня-конкурс «Кенгуру».[1]
- Гульня-конкурс па беларускай мове і літаратуры «Буслік».[2]
- Гульня-конкурс па фізіцы «Зубраня».[3]
- Гульня-конкурс па рускай мове і літаратуры «Журавлик».[4]
- Міжпрадметная гульня-конкурс «Пчолка».[5]
- Гульня-конкурс па замежных мовах «Лінгвісцяня» (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская мовы).[6]
- Гульня-конкурс па інфарматыцы «Інфамышка».[7]
- Гульня-конкурс па хіміі «Вавёрка».[8]
- Гульня-конкурс па геаграфіі «Глабусёнак».[9]
- Гульня-конкурс па біялогіі «Сініца».[10]
- Гульня-конкурс па фізкультуры «Алімпіёнак».[11]
- Гульня-конкурс па гісторыі «Кентаўрык».[12]
Remove ads
Асноўныя правілы правядзення конкурсаў
Інтэлектуальныя конкурсы асацыяцыі «Конкурс» праводзяцца па правілах міжнароднага матэматычнага конкурсу «Кенгуру».
Конкурсы арганізуюцца Беларускай асацыяцыяй «Конкурс» сумесна з Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У адрозненне ад алімпіяд, удзельнікамі дадзеных конкурсаў могуць быць усе жадаючыя. Папярэдні адбор удзельнікаў не праводзіцца. Конкурс праходзіць у школах, ліцэях, гімназіях, дзе навучаюцца ўдзельнікі, у адзін і той жа дзень, у адзін і той жа час.
У конкурсах няма прайграўшых. Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік атрымлівае прыз «для ўсіх». Прадугледжана дадатковае ўзнагароджанне ўдзельнікаў, што паказалі найлепшыя вынікі ў сваіх раёнах (гарадах), вобласцях і сярод удзельнікаў кожнага конкурсу ў краіне.
Конкурсы платныя. Арганізацыйныя ўзносы трацяцца на арганізацыю і правядзенне конкурсаў, набыццё прызоў.
Remove ads
Зноскі
У Сеціве
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads