Беларуская граматыка Пачобкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Граматыка беларускай мовы» Б. Пачопкі (Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B. Pačobka) — граматыка беларускай мовы, складзеная настаўнікам беларускай мовы Свіслацкай беларускай настаўніцкай семінарыі, рэдактарам газеты «Bielarus» Б. Пачопкам і надрукаваная асобнай кнігай беларускай лацініцай у друкарні «Гоман» (Вільня, сакавік 1918[1]). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школах[2], магчыма, на падставе аўтарытэту Пачопкі, які быў тады там дырэктарам[3].
Граматыка выкарыстоўвала для перадачы гукаў беларускай мовы лацінскі алфавіт, відаць, у такой самай форме, як у іншых кнігах, выданых Б. Пачопкам.
Remove ads
Ацэнкі
Граматыка была рэзка скрытыкаваная ў справаздачы Беларускага навуковага таварыства ў Вільні (1918), а ў далейшым — і беларускімі мовазнаўцамі (Я. Лёсік, С. Некрашэвіч). Аўтар называўся непадрыхтаваным да падобнай працы і незнаёмым з беларускай мовай, а яго граматыка — ненавуковай, неадпаведнай прынцыпам беларускай мовы, павернутай на пальшчэнне беларускай мовы[4] і, у выніку, цалкам непрыдатнай.
Remove ads
Зноскі
- Такім чынам, трохі раней за першае выданне граматыкі Тарашкевіча.
- Ігар Бараноўскі. Помнік святару-беларусу (120-ыя ўгодкі з дня нараджэння а. Баляслава Пачопкі) // Царква. Грэка-каталіцкая газета. № 4 (43), 2004. — Брэст: ПП В. Ю.А., 2004.
- Лёсік, С.303.
- Справаздача БНТ у Вільні, паданая паводле: Лёсік, С.304.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads