Беларуская літаратурна-мастацкая камуна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Белару́ская літарату́рна-маста́цкая каму́на» (БЛМК) — літаратурнае аб'яднанне беларускіх пісьменнікаў, якое існавала з верасня 1927 года да красавіка 1928 года[1].

Хуткія факты Беларуская літаратурна-мастацкая камуна, Абрэвіятура ...
Remove ads

Гісторыя

Створана ў выніку выхаду з літаратурнага аб’яднання «Маладняк» групы маладых пісьменнікаў. Ініцыятарам стварэння быў П. Шукайла. Існавалі літаратурныя гурткі камуны пры Полацкім і Магілёўскім педтэхнікумах, а таксама ў вёсках Случчыны і Полаччыны. Аб’яднанне самаліквідавалася, пасля чаго яго члены зноў увайшлі ў склад «Маладняка»[1].

Творчыя прынцыпы

Члены аб’яднання захапляліся футурызмам, арыентаваліся на ЛЕФ і творчую практыку У. Маякоўскага ў форме вонкавага пераймання[1].

Выданні

Аб’яднанне выдала два нумары часопіса «Росквіт» (1927—1928)[1].

Вядомыя члены

Сярод членаў аб’яднання былі А. Атава (Канановіч), П. Броўка, У. Варава, Я. Відук (Я. Скрыган), Ю. Лявонны (Л. Юркевіч), У. Прыбыткоўскі, Я. Сукала, М. Шалай, П. Шукайла і іншыя[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads