Беларуская суполка RAZAM
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларуская суполка RAZAM e.V. — некамерцыйнае аб’яднанне, з’яўляецца першым і найбуйнейшым агульнанацыянальным прадстаўніцтвам інтарэсаў беларусаў Германіі.
Remove ads
Мэты
Аб’яднанне было афіцыйна заснавана 9 жніўня 2020 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія суправаджаліся фальсіфікацыямі.[3]
Афіцыйныя мэты RAZAM e.V:[3]
- Прадстаўляць інтарэсы беларускай дыяспары ў Германіі
- Падтрымліваць беларускую мову і культуру
- Вывесці Беларусь у поле зроку нямецкай і еўрапейскай грамадскасці
- Быць моцным лобі дэмакратычнай Беларусі
- Дапамагаць ахвярам рэпрэсій
Дзейнасці
Аб’яднанне дапамагае ахвярам міліцэйскага гвалту, бежанцам і іншым ахвярам палітычных рэпрэсій з Беларусі.[4] Сярод іншага, RAZAM e.V. збірае ахвяраванні, распаўсюджвае інфармацыю або кантактуе з урадамі краін Еўрасаюза.[5]
RAZAM e.V. падтрымлівае сем’і палітвязняў у Беларусі ахвяраваннямі.[6] На Каляды 2021 і 2022 гадоў аб’яднанне таксама арганізавала збор ахвяраванняў на калядныя падарункі для дзяцей палітвязняў.[7] Ахвяры паліцэйскага гвалту або катаванняў таксама атрымліваюць падтрымку ў тым, каб трапіць у Германію на лячэнне.[8]
У Германіі RAZAM e.V. суправаджае беларускіх уцекачоў у іх пошуках прававой дапамогі па хадайніцтвах аб прадастаўленні прытулку або дапамагае ахвяраваннямі на забеспячэнне сродкаў да існавання сем’ям, якія не маюць права працаваць і не маюць права на дзяржаўную падтрымку.[9]
Адна з ініцыятыў асацыяцыі была засяроджана на зборы ахвяраванняў для беларускіх уцекачоў ва Украіне ў супрацоўніцтве з мясцовай грамадскай арганізацыяй «Free Belarus Center».[10] Пасля расійскага ўварвання ва Украіну RAZAM e.V. другі раз дапамог беларускім эмігрантам уцячы з Украіны. У сакавіку 2022 г. ініцыятыва перайшла на падтрымку беларускіх уцекачоў ад вайны ў Польшчы.[11] Пасля пачатку вайны аб’яднанне дапамагала збіраць дапамогу Украіне. З гэтай мэтай RAZAM e.V. адкрыла ў Берліне склад для забеспячэння бежанцаў адзеннем і гарачым харчаваннем.[12] Яшчэ адна ініцыятыва RAZAM e.V. прысвечана падтрымцы груп размініравання ва Украіне.[13]
Суполка дапамагае арганізоўваць і каардынаваць акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў Германіі, а таксама арганізоўваць канцэрты і мастацкія выставы.[14][15]
Remove ads
Узнагароды
23 мая 2023 г. беларуская суполка RAZAM была ўзнагароджана Грамадзянскай прэміяй СДПГ імя Густава Хайнэмана.[16][17]
Рэакцыя беларускіх уладаў
Летам 2023 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў старонкі суполкі і яе рэгіянальных груп у Instagram экстрэмісцкімі матэрыяламі[18].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads