Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

рэспубліканская арганізацыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Белару́ская федэра́цыя лё́гкай атле́тыкі (БФЛА) — рэспубліканская арганізацыя, якая займаецца развіццём і папулярызацыяй лёгкай атлетыкі ў Беларусі.

Хуткія факты Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Федэрацыя мае традыцыі ўдзелу ў спаборніцтвах рознага рангу, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы. Пачынаючы з 1952 года, калі беларускія лёгкаатлеты ў складзе зборнай каманды СССР прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі, прадстаўнікі БССР былі ўдзельнікамі ўсіх Алімпіяд. За гэты перыяд на Алімпійскіх гульнях беларускімі спартоўцамі заваявана 34 медалі: 6 залатых, 15 сярэбраных і 13 бронзавых. Першую алімпійскі медаль для Беларусі заваяваў лёгкаатлет-кідальнік молата Міхаіл Крываносаў. Самую сенсацыйную перамогу на Алімпійскіх гульнях у складзе суверэннай каманды Рэспублікі Беларусь атрымала ў 2004 годзе ў Афінах у бегу на дыстанцыі 100 метраў Юлія Несцярэнка.

З 1993 года беларускія лёгкаатлеты выступаюць на ўсіх міжнародных спаборніцтвах самастойнай камандай. На чэмпіянаце Еўропы ў 2006 годзе ў Гётэбаргу[ru] беларуская зборная заваявала рэкордную колькасць медалёў — 9.

У 1991 годзе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі была прынята ў сям’ю Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ). Беларуская федэрацыя праводзіць серыю міжнародных спаборніцтваў з запрашэннем замежных спартсменаў: «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў», «Мемарыял Уладзіміра Булатава» і «Памяці беларускіх лёгкаатлетаў», «Языльская дзесятка».

Усяго ў Рэспубліцы Беларусь налічваецца 138 аддзяленняў лёгкай атлетыкі ДЮСШ і СДЮШАР, у якіх займаецца 31 649 навучэнцаў. Працуе 1 380 трэнераў.[1]

Remove ads

Старшыні

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads