Беларускі клуб (Вільня)
культурна-асветніцкая суполка ў Вільні ў 1916—1920 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі клуб — культурна-асветніцкая суполка, якая існавала ў Вільні ў 1916—1920 гадах пад старшынствам грамадскага дзеяча Івана Луцкевіча.
Да канцы лютага 1917 года клуб размяшчаўся на Вялікай вул. у доме Мухіна. Пазней пераязджае ў новае памяшканне на Віленскай вул., 28. З лета 1917 года знаходзіўся на Юраўскім пр., 22[1].
Гісторыя
Беларускі драматург Францішак Аляхновіч у сваёй манаграфіі «Беларускі тэатр» так апісаў гісторыю стварэння клуба:
Нямецкая акупацыя на нейкі час спыняе ўсялякую беларускую культурную працу. Але ўжо ў лютым 1916 года нямецкі обербургамістар атрымаў ад беларусаў просьбу аб дазволе адчыніць беларускі клуб, а 1 чэрвеня ў доме Мухіна на Вялікай вуліцы а гадз. 4 па палудні Іван Луцкевіч, старшыня клубу, адчыняе гэту ўстанову сваёй прамовай[2]
Першая пасля прыходу нямецкіх войск вечарына адбываецца 17 верасня 1916 года з не надта багатаю праграмай. Наступныя вечарыны ладзіліся са спевамі, спектаклямі, дэкламацыямі, танцамі і музыкай[1].
Тут пачынае гуртавацца аматарская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча, якая пачынае ставіць драматычныя спектаклі.
Паказваюцца п’есы: «Калісь», «Бутрым Няміра», «Чорт і баба», «На вёсцы», «Манька», «Базылішк», а таксама «Антось Лата» Якуба Коласа, «Хам» паводле Э. Ажэшкі, «Міхалка» Далецкіх, «Мядзведзь» Антона Чэхава і інш[1].
У канцы лютага Беларускі клуб перамяшчаецца з дома Мухіна на Вялікай вуліцы ў памяшканне на Віленскай вул., 28. Вось што пра гэта піша Францішак Аляхновіч:
У канцы лютага 1917 г. беларускі тэатр мае ўжо сваю ўласную сцэну ў новым памяшканні клубу на Віленскай вул. № 28, дзе спектаклі адбываюцца што нядзелю. Улетку з прычыны рэквізіцыі гэтага памяшкання ваеннай уладай клуб разам з тэатрам перабіраюцца на Юраўскі праспект (цяпер вул. Міцкевіча) № 22, дзе таксама ёсць сцэна[2].
У клубе таксама ладзяцца ўдачныя дзіцячыя спектаклі Драматычнага гуртка таварыства «Золак» пад старшынствам Станіславы Корф. Рэпертуар: батлейкі і містэрыі[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads