Праект рэформы беларускага правапісу 1930 года

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Праект рэформы беларускага правапісу 1930 года быў створаны Правапіснай камісіяй пад кіраўніцтвам Сцяпана Некрашэвіча, у мэтах выканання пастаноў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Праект быў агучаны ў 1930 годзе, і быў вынікам працы камісіі[заўв 1] на працягу перыяду з 7 снежня 1927 па 7 красавіка 1929 года. Праект уключаў як цалкам новыя правілы, так і старыя правілы, як у змененай, так і ў нязмененай форме. Змененыя правілы былі вынікамі працы Камісіі або пастановамі Канферэнцыі, пацверджанымі Камісіяй.

Remove ads

Адметнасці

У канчатковай карэктуры праекту было скасавана пісанне «ь» («мяккі знак») між «падвойных зычных» і пасля «з-с», «дз-ц» перад мяккімі зычнымі.

Быў скасаваны пераход «е» ў «я» пры пісанні асобных «не» і «без»[1].

Ацэнкі

Камісія адзначала, што дасягнуць канчатковага развязання пытання ненаціскнога «Е»/«Э» не ўдалося. Шэраг пастаноў Камісіі праходзіў нязначнай большасцю галасоў, і нязгодныя мелі намер апеляваць да вышэйшых органаў улады.

Але праект наогул не быў ажыццёўлены з-за рэпрэсій 1929—1930 гг. супраць «нацдэмаў», да якіх былі залічаны многія члены камісіі. Аднак, частка прадугледжаных у ім змяненняў была пазней уведзена ў першы і другі праекты рэформы 1933 г., і ў беларускі правапіс 1934 г.

Remove ads

Заўвагі

  1. Пры стварэнні Камісіі (1 кастрычніка 1927) ставіліся наступныя задачы: лічыць пастановы Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926) неабавязковым, але аўтарытэтным матэрыялам; спрасціць граматыку Тарашкевіча ў складаных або няясных месцах, дапоўніць яе ў месцах недастатковай распрацаванасці, напрыклад, правапісу замежных слоў, разам са стварэннем новых правілаў (правапіс імёнаў і геаграфічных назваў).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads