Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, аб’ядноўвае работнікаў сельскай гаспадаркі.

Хуткія факты Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу, Адміністрацыйны цэнтр ...
Remove ads

Гісторыя

Прафсаюзны рух сялянства ў Беларусі пачаўся ў 1919 годзе ў Літоўска-Беларускай ССР з Вытворчага саюза сельскагаспадарчых рабочых Літбела, устаноўчы з’езд якога прайшоў у Вільні. У далейшым аграрны прафсаюз увайшоў у склад Беларускага рэспубліканскага савета прафесійных саюзаў.

У сакавіку 1986 года аб’яднаны пленум галіновых прафсаюзаў сістэмы аграпрамысловага комплексу БССР прыняў рашэнне стварыць прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. У яго склад увайшлі работнікі сельскай гаспадаркі і садавінагароднінай гаспадаркі, мясной, малочнай, харчовай прамысловасці, хлебапрадуктаў, меліярацыі і воднай гаспадаркі, сельскія будаўнікі, работнікі іншых арганізацый, звязаных з абслугоўваннем сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі яе прадукцыі.

У маі 1990 года Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу выйшаў з савецкай сістэмы прафсаюзаў, а пасля ўвайшоў у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у якую ўваходзіць да гэтага часу[1].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads