Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Хуткія факты Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя, Адміністрацыйны цэнтр ...
Remove ads

Гісторыя

Першым афіцыйна зарэгістраваным прафсаюзам медыкаў на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца Прафесійнае таварыства фармацэўтаў у горадзе Віцебску, якое было створана ў 1905 годзе, а афіцыйна зарэгістравана ў 1906 годзе.

Пасля заключэння Рыжскага дагавора, у 1920 годзе на тэрыторыі Беларусі пачалі з’яўляцца аддзяленні Усерасійскага саюза работнікаў лячэбна-санітарнай справы. У студзені 1921 года прайшоў устаноўчы з’езд Усебеларускага саюза работнікаў лячэбна-санітарнай справы. У 1924 годзе саюз быў рэарганізаваны ў Цэнтральны прафсаюз работнікаў медыка-санітарнай справы БССР («Медсанпраца»).

Пасля Вялікай Айчыннай вайны, на Усесаюзным з’ездзе прафсаюза медработнікаў было прынята рашэнне аб аб’яднанні прафсаюзаў «Медсанпраца» саюзных рэспублік у адзіны прафсаюз медыцынскіх работнікаў СССР. У такім выглядзе беларускі прафсаюз медыкаў праіснаваў да 1990 года. У 1990 годзе беларускі рэспубліканскі камітэт «Медсанпрацы» аддзяліўся ад УЦСПС і атрымаў бягучую назву.

Падчас пандэміі COVID-19 у Беларусі, Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя накіраваў на дапамогу медыкам у барацьбе з COVID-19 6 мільёнаў 245 тысяч беларускіх рублёў[1].

Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя мае пагадненне аб супрацоўніцтве з прафсаюзам работнікаў аховы здароўя Расійскай Федэрацыі з Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі[2].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads