Беларускі фонд культуры
беларускае грамадскае аб’яднанне (1987—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Беларускі фонд культуры (БФК) — беларуская грамадская арганізацыя, заснаваная ў красавіку 1987 года з мэтай адраджэння і захавання культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый, мовы, развіцця краязнаўчага руху, прафесійнай і аматарскай творчасці. Спыніў існаванне 5 студзеня 2024 года[1].
Remove ads
Дзейнасць
БФК распрацавана і ажыццяўлялася доўгатэрміновая праграма «Спадчына», мэтай якой была падтрымка высілкаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Формы яе рэалізацыі — выстаўкі твораў народных майстроў, фальклорныя святы.
Таксама БФК ажыццяўляў наступныя праграмы: «Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцей», «Адраджэнне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчак», «Славутыя імёны Айчыны».
Фонд займазся выдавецкай дзейнасцю, у тым ліку з красавіка 2003 года выдаваў тыднёвік «Краязнаўчая газета».
Remove ads
Кіраванне
- Рада. Абіралася на 5 гадоў. Збіралася штогод. Абірала Выканаўчы камітэт на чале са старшынёй.
- Выканаўчы камітэт. Першым старшынёй быў народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў (да 1996 года). Другі старшыня — Уладзімір Гілеп (з 1996 па сакавік 2018 года). Потым пасаду старшыні займаў Тадэвуш Стружэцкі[2].
Зноскі
- Спыняе дзейнасць Беларускі фонд культуры . Рацыя (22 снежня 2023). Праверана 14 красавіка 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads